У пачатку сустрэчы дырэктар каледжа Эдуард Уладзіміравіч Карвацкі акцэнтаваў увагу на тым, што валоданне працоўнымі будаўнічымі прафесіямі заўсёды спатрэбіцца ў жыцці, расказаў пра асаблівасці гэтых прафесій, а іх у каледжы прадставўлена нямала, адказаў на рытанні, звязаныя з навучаннем. Сёння ў каледжы юнакам і дзяўчатам прапануюць выбар з адзінаццаці прафесій, большасць з якіх уваходзіць у топ самых папулярных і запатрабаваных у нашай краіне.
У навучальным корпусе дзеці пабывалі ў сучасных аўдыторыях, актавай і спартыўнай залах, вытворчых майстэрнях з навучальнымі лабараторыямі, навучальных палігонах. У Бераставіцкім дзяржаўным каледжы ёсць усё для якаснага навучання і ўсебаковага развіцця навучэнцаў. Школьнікі з задавальненнем “прымяралі” на сябе прафесіі трактарыста і вадзіцеля, электрагазазваршчыка і повара-кандытара. Карысная сустрэча прыйшлася вучням даспадобы.
Наталля Васюкевіч,
педагог.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.