“Васількоў шапатліваю моваю…” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 20 Февраля 2026 14:40

“Васількоў шапатліваю моваю…”

Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі суместна з рэдакцыяй часопіса “Роднае слова” і каналам “Культура” Беларускага радыё быў абвяшчаны конкурс навукова-даследчых работ “Васількоў шапатліваю моваю…”.

Конкурс быў прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і накіраваны на захаванне духоўнай спадчыны, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў.

У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 350 прэтэндэнтаў з 378 агульнаадукацыйных сярэдніх навучальных устаноў, а таксама студэнтаў 1—2 курсаў вышэйшых навучальных устаноў.

0 (4)

Вучні нашай школы прымаюць актыўны ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях па беларускай мове і літаратуры. Многія з работ адзначаны дыпломамі раённых, міжрэгіянальных і абласных узроўняў. Вера Нарута, Паліна Чарнеўская, Яна Чвірко, Ульяна Сазон сталі пераможцамі канферэнцыі, на якую былі прадстаўлены дзве работы. Работа “Прозвішчы жыхароў Ваўкавыскага раёна. Семантыка і структура” (аўтары Вера Нарута і Паліна Чарнеўская) узнагароджана дыпломам І ступені. Пад кіраўніцтвам Святланы Юльянаўны Шыбайла было даследавана паходжанне і прааналізавана 600 прозвішчаў, створаны слоўнік найбольш пашыраных з іх.

0 (1)

Ульяна Сазон і Яна Чвірко ў сваёй рабоце “Інтэрферэнцыйныя памылкі ў маўленчай дзейнасці вучняў школы” пастараліся прааналізаваць памылкі, якія дапускаюць школьнікі ва ўмовах двухмоўя і як іх пазбегнуць. Падчас работы былі распрацаваны вучэбныя рэсурсы: “Блог “Займальная беларуская мова” і дапаможнік “Вучымся разам”, якія змяшчаюць пазнавальны і займальны матэрыял. Дазеная работа ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені.

Хочацца адзначыць, што работа па папулірызацыі роднай мовы вядзецца сістэматычна. У школе арганізуюцца разнастайныя мерапрыемствы ў рамках тыдня беларускай мовы, вечарыны, конкурсы, сустрэчы са знакамітымі людзьмі нашай краіны, прэзентацыі, ствараюцца інфармацыйныя рэсурсы. Уся работа праводзіцца на базе кабінета беларускай мовы і літаратуры, кіраўніком якога з’яўляецца Святлана Юльянаўна Шыбайла.

0 (5)

З мінулага года наша школа супрацоўнічае з Акадэміяй навук, у прыватнасці з інстытутам мовазнаўства. У лютым была арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі інстытута. Мы пацікавіліся, якія тэмы на сённяшні дзень з’яўляюцца актуальнымі, і вырашылі пашырыць работу ў галіне даследавання па вывучэнні гісторыі роднай мовы, духоўнай спадчыны нашага народа. Вялікую падтрымку ў нашай дзейнасці аказвае упраўленне адукацыі нашага раёна.

Жадаем далейшых поспехаў нашым юным даследчыкам і іх кіраўніку. Наша мова самабытная і вобразная. У ёй велізарная колькасць слоў, якія не маюць дакладнага аднаслоўнага перакладу на іншыя мовы. Яна адлюстроўвае ўнікальны спосаб мыслення і светаўспрымання беларусаў. І гэта не можа не захапляць.

0 (2)

Юрый Кавалевіч,

дырэктар СШ № 5.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 650 раз Печать