Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы, пісалі ва ўстановах адукацыі Ваўкавыскага раёна - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 20 Февраля 2026 15:13

Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы, пісалі ва ўстановах адукацыі Ваўкавыскага раёна

У гэтым годзе дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, прайшла ў анлайн-фармаце. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Інстытут лінгвістыкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і тэлерадыёканал «Культура». У Год беларускай жанчыны рэспубліканская дыктоўка была таксама прысвечана гэтай тэме.

Педагогі і навучэнцы ўстаноў адукацыі Ваўкавыскага раёна сталі актыўнымі яе ўдзельнікамі.  Мы зазірнулі ў СШ № 5 г. Ваўкавыска, дзе настаўнікі і вучні не засталіся ў баку ад удзелу ў патрыятычным мерапрыемстве і пісалі дыктоўку разам з усёй краінай. Пачатак напісання быў запланаваны на 13.00, аднак удзельнікі прыходзілі загадзя, каб заняць месцы і настроіцца на работу.

У ліку тых, хто далучыўся да рэспубліканскай дыктоўкі, быў і дырэктар сярэдняй школы Юрый Кавалевіч.

— Міжнародны дзень роднай мовы — гэта не проста дата ў календары. Гэта напамін пра тое, што мова з’яўляецца кодам нацыі, падмуркам культурнай памяці. Рэспубліканская дыктоўка — цудоўны прыклад таго, як нашы дзяржаўныя інстытуты, навука і медыя аб’ядноўваюцца дзеля папулярызацыі беларускай мовы. Для нас, педагогаў, асабліва каштоўна, што акцыя праходзіць у даступным анлайн-фармаце. Пісаць дыктоўку можа кожны жадаючы, ад школьніка да пенсіянера. Дыктант — гэта не праверка ведаў, а магчымасць адчуць мову, яе мелодыку і вобразнасць. Важна падкрэсліць, што падтрымка беларускай мовы ў нашай краіне не азначае адмаўленне ад іншых моў. Мы жывём у шматмоўным свеце, а веданне роднай мовы — гэта фундамент, на якім лягчэй вывучаць іншыя. Дыктоўка — гэта зварот да каранёў, гэта робяць нас мацнейшымі ў дыялогу са светам. Родная мова — не музейны экспанат, а інструмент, які дапамагае захоўваць спадчыну і ствараць будучыню, — сказаў Юрый Юр’евіч.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 850 раз Печать