Такой на сённяшні час рэдкай і таму вельмі каштоўнай магчымасцю стала сустрэча з Мікалаем Пятровічам Іваноўскім, мясцовым паэтам з вёскі Пачуйкі.
Падчас своеасаблівай літаратурнай імпрэзы паэт чытаў вершы са свайго новага зборніка, які выйшаў у жніўні 2017 года. Пяшчотай і незвычайнай любоўю да родных мясцін, сваёй мовы, людзей, якія жывуць тут, насычаны творы Мікалая Пятровіча. Нашы вучні таксама паказалі паэту, што ведаюць яго вершы, і нават папрасілі дапамогі ў складанні ўласных твораў. Сустрэча адбылася вельмі цікавая і плённая.
Наталля СЫЧЭЎНІК, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
