З гэтай нагоды работнікі Рупейкаўскага Дома культуры і ДК аграгарадка Юбілейны падрыхтавалі святочныя праграмы. У адпаведнасці з народнымі традыцыямі жнеі павіталі кіраўнікоў гаспадаркі дажыначным снапом і сімвалам свята — духмяным караваем з мукі сёлетняга ўраджаю. Затым за дабрасумленную працу, адказнасць і самаадданасць дзякавалі хлебаробам: паляводам, аграномам, камбайнёрам, вадзіцелям, сямейным і маладзёжным экіпажам, аператарам і машыністам зернесушыльных машын. Ад сваіх сельгаспрадпрыемстваў яны атрымалі заслужаныя ўзнагароды. А работнікі культуры падрыхтавалі для іх віншаванні і музычныя падарункі, якія прагучалі пад час святочных канцэртаў.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.