Са святам, Беларусь! З Днём Незалежнасці і Днём вызвалення! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 03 Июля 2020 07:31

Са святам, Беларусь! З Днём Незалежнасці і Днём вызвалення!

3 ліпеня Рэспубліка Беларусь адзначае два свае галоўныя святы — Дзень Незалежнасці і Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Рашэнне аб тым, каб святкаваць Дзень Незалежнасці менавіта 3 ліпеня, было прынята яшчэ ў 1996 годзе на аснове рэспубліканскага рэферэндуму. Да гэтага часу (пасля распаду Савецкага Саюза) яго адзначалі 27 ліпеня, у Дзень прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Але, паколькі менавіта 3 ліпеня ў 1944 годзе стала Днём вызвалення сталіцы Беларусі ад “карычневай чумы” ў ходзе аперацыі “Баграціён”, лагічна абгрунтаваным было рашэнне аб сумяшчэнні гэтых свят. Хіба ж можна аспрэчваць, што па сваёй працягласці і колькасці прыцягнутых сіл і сродкаў, размаху і жорсткасці ўзброенай барацьбы, палітычных і ваенных выніках гэтая абарончая аперацыя стала адным з галоўных этапаў вызваленчай бараць­бы на нашай зямлі?!

Прага беларускага народа да вызвалення, яго адзінства на фронце і ў тыле, у падполлі і ў партызанскіх лясах прывялі да доўгачаканага дня. І цану за вызваленне беларусы заплацілі велізарную. З усіх рэспублік былога СССР Беларусь панесла самы адчувальны ўрон. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, на тэрыторыі нашай краіны было разбурана амаль 80% гарадоў і раённых цэнтраў, знішчана 9 200 сёлаў і вёсак, 628 з іх спалілі разам з жыхарамі. У полымі вайны і з прагай да вызвалення загінула і мясцовая ваўкавыская вёска Шавулічы з яе 366 жыхарамі. Яна так і не змагла адрадзіцца. Літаральна праз тыдзень, як і кожны год, мы будзем праводзіць на месцы вёскі-нябожчыцы жалобны мітынг.

Увогуле, у Беларусі за гады вайны загінуў кожны трэці чалавек. Гітлераўцы знішчылі 2 млн 220 тыс. жыццяў беларусаў. 380 тыс. былі загнаны ў рабства, больш за 800 тыс. байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

У баях за вызваленне Беларусі каля паўмільёна нашых воінаў і народных мсціўцаў былі ўзнагаро­джаны ордэнамі і медалямі. Больш чым 600 воінскім часцям і злучэнням прысвоены ганаровыя найменні гарадоў і рэк Беларусі. А ўсяго, пачынаючы з 1941 года, ордэнамі і медалямі адзначаны 140 тыс. беларускіх партызан, а 87 атрымалі высокае званне Героя Савецкага Саюза.

3 ліпеня літаральна ва ўсіх населеных пунктах нашай краіны пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Не стане выключэннем і Ваўкавышчына.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 890 раз Печать