Акраверш Маргарыты Немец прызнаны адным з лепшых у рэспубліканскім конкурсе творчых работ, прысвечаным Году народнага адзінства - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 22 Января 2022 13:33

Акраверш Маргарыты Немец прызнаны адным з лепшых у рэспубліканскім конкурсе творчых работ, прысвечаным Году народнага адзінства

У намінацыі “Вершы і апавяданні пра свой край” у рэспубліканскім конкурсе творчых работ, прысвечаны Году народнага адзінства вучаніца 5 “Б” класа сярэдняй школы № 7 г. Ваўкавыска атрымала Дыплом III ступені.

Конкурс праводзіўся з мэтай кансалідацыі беларускага грамадства і ўмацавання нацыянальнага адзінства, фарміравання пачуцця гонару за гераічнае мінулае і слаўнае сучаснае, падтрымкі таленавітых творчых людзей, папулярызацыі Беларусі ў прасторы міжнароднай культуры. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся  творчыя людзі, аматары і прафесіяналы (вучоныя, пісьменнікі, журналісты, мастакі, кампазітары, скульптары, фотамайстры, майстры народных рамёстваў), а таксама настаўнікі, вучнёўская і студэнцкая моладзь — усе, у чыіх творах увасоблены ідэі народнага адзінства, сацыяльнай згоды і грамадскага паразумення.

Маргарыта Немец, вучаніца 5 “Б” класа сярэдняй школы № 7 г. Ваўкавыска разам са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Таццянай Сцепанюк падрыхтавалі акраверш для ўдзелу ў конкурсе. 

 

Акраверш пра свой край

Мне дадзена ад нараджэння

Апетая ў вершах зямля.

Я з гонарам і захапленнем

Радзіму ўслаўляю сама.

Азёры, лясы і палеткі,

Дарогі, гасцінцы, шляхі…

За тым паваротам – акенцы

І роднага дома муры.

Мне большага шчасця не трэба,

Ад радасці сэрца пяе,

Бацькоўскім цяплом я сагрэта, і

Еднасць душу абаўе.

Ля веснічак бэз мяне стрэне,

А клёкат бусліны здаля

Раскатамі грому акіне.

Ускрыкну: “Старонка мая,

Святая і непаўторная!”

Ь

На конкурс было прадстаўлена больш за 1500 твораў розных жанраў: песні, вершы, апавяданні, эсэ, літаратурныя нарысы, навуковыя даследаванні, творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатаграфіі, відэаролікі, а таксама кароткаметражныя фільмы па арыгінальных сцэнарыях. З усёй колькасці прадстаўленых работ журы адабрала найлепшыя творы па 7 намінацыях.

(Акраверш – гэта верш, у якім першыя літары радкоў складаюць слова ці выраз).

Людміла Літвіненка, загадчык бібліятэкі СШ № 7

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 726 раз Печать