Юным грамадзянам урачыста ўручылі пашпарты - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 15 Марта 2016 00:00

Юным грамадзянам урачыста ўручылі пашпарты

У гарадскім Доме культуры адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі, на якім з рук намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кашкевіча юныя ваўкавычане атрымалі свой першы і галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Сярод іх юнакі і дзяўчаты, якія добра вучацца, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці школы, з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі раённых прадметных алімпіяд і творчых конкурсаў.

Як адзначыў Ігар Аляксеевіч, Канстытуцыя нашай краіны — гэта найважнейшы палітыка-прававы дакумент, дагавор суверэннай улады і ўсяго народа. Яна ўвасобіла пераемнасць і вопыт многавекавога гістарычнага шляху Беларусі, юрыдычна аформіла новую сістэму дзяржаўнасці, палітычныя і сацыяльна-эканамічныя перамены, што адбыліся ў дзяржаве і грамадстве. Канстытуцыя замацавала правы чалавека, паставіла яго ў роўныя ўмовы з дзяржавай, устанавіла іх узаемныя абавязкі і адказнасць. Ён таксама падкрэсліў, што за гады суверэнітэту Беларусь па многіх паказчыках дасягнула станоўчых вынікаў, палепшыліся ўмовы жыцця людзей.

Ад імя раённай улады Ігар Кашкевіч павіншаваў са святам прысутных і пажадаў моцнага здароўя, добрабыту, шчасця і вясновага настрою.

У сваю чаргу, палкоўнік запасу Анатолій Ігнатовіч і выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Аляшкевіч уручылі лепшым юнакам і дзяўчатам білеты членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Творчы падарунак прысутным прыпаднеслі самадзейныя артысты Ваўкавыскага раёна.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2485 раз Печать