Да юбілею “Нашага часу”
Гады ляцяць, як лісце з дрэва…
Не будуць словы адкрыццём,
Хоць перашкоды справа, злева…
Прайшлі складанае жыццё.
Газета — лідар наш па праву,
Бо вы патрэбны для людзей.
Да кожнай дробязі ёсць справа,
Жыццё святлей і саладзей.
Літаратурная старонка —
Радок паэта не астыў.
Тут чытачу заўжды скарбонка,
Вы — аднадумцаў калектыў.
Да пажаданняў юбілея
Тут далучаюся і я.
Тут пратаптаная калея,
Раёна слаўная сям’я.
Наперад, “Наш час”, табе зычу плёну!
Чытацкае “дзякуй” са шчырым паклонам.