З нецярплівасцю яе чакаем,
Штораз з ахвотаю чытаем.
Сябрам, знаёмым на яе старонках рады,
Знаходзім і навіны, і падзеі, і парады.
Пра горад, раён і пра кожнага з нас
Раскажа ўсю праўду газета “Наш час”.
Дзякуем сябровачцы штодзённай —
Нашай газеце раённай!
Асабіста я сябрую з газетай ужо больш за 50 гадоў. Ганаруся, што сяброўства гэтае плённае. Маю ад “раёнкі” і Ганаровую грамату як пазаштатны яе карэспандэнт, і дыплом за ўдзел у конкурсе, і асабістую падзяку за шматгадовае супрацоўніцтва.
Раённай газеце “Наш час” жадаю дружнага калектыву, павагі ад чытачоў, вялікай арміі падпісчыкаў, лёгкага і вострага пяра ўсім членам рэдакцыі. Ведайце, Дзмітрый Мікалаевіч і калектыў “Нашага часу”, вы патрэбны людзям. Няхай Бог дае вам сілы, здароўя без лекаў, міру, дабра і доўгага веку.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.