Ініцыятарам акцыі выступіў прыход касцёла святога Станіслава Косткі ў рамках святкавання 100-годдзя прыхода сумесна з Ваўкавыскім раённым выканаўчым камітэтам і грамадскімі аб'яднаннямі раëна.
Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся пробашч парафіі святога Станіслава Косткі Аляксандр Раманоўскі.
Атрымалася цудоу́нае свята, якое сабрала разам дзяцей і дарослых. Яны прымалі у́дзел у майстар-класах, малявалі, танцавалі, пазнаёміліся з работай міліцыі, затым частаваліся духмянай кашай.
Падчас мерапрыемства у́вага была нададзена акцыі "Збяры дзіця ў школу".
Музычныя выступленні таленавітых юных артыстаў Ваўкавыскага раёна парадавалі кожнага. Восеньскі дзень усмешак і радасці прынёс усім добры настрой.
Будзе дапоўнена.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.