“Вандроўка” аднаўляе традыцыі - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 31 Октября 2025 12:35

“Вандроўка” аднаўляе традыцыі

Работнікі Ваўкавыскага Дома рамёстваў разам з удзельнікамі этнаграфічнага гуртка «Вандроўка» аднавілі абрад хрэсьбін, які прадэманстравалі на адкрытым паседжанні.

Абрады і звычаі, звязаныя з нараджэннем дзіцяці, існавалі ў Беларусі з даўніх часоў, многія іх элементы захоўваюцца і сёння. На Ваўкавышчыне хрышчэнне застаецца важнай духоўнай падзеяй, якая аб'ядноўвае традыцыі продкаў і сучасны сямейны ўклад. Таму немалаважна, каб сённяшняе пакаленне памятала і разумела звычаі, якія ўваходзяць у “культурны код” беларускага народа. Гурткоўцы даведаліся, як праходзіў абрад, і не проста даведаліся, але сталі яго ўдзельнікамі. У музеі “Беларуская хатка”, сабраліся “бацькі” і “хросныя”, “бабуля-павітуха” і “госці”, каб у адпаведнасці з традыцыямі сабраць дзіця ў царкву, а пасля адсвяткаваць за святочным сталом. Завяршыліся хрэсьбіны, як належыць, “бабінай кашай”.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 93 раз Печать