Хатынь у нашых сэрцах. 22 сакавіка ў мемарыяльным комплексе “Шавулічы” ваўкавычане ўшанавалі памяць ахвяр хатынскай трагедыі - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 22 Марта 2026 12:08

Хатынь у нашых сэрцах. 22 сакавіка ў мемарыяльным комплексе “Шавулічы” ваўкавычане ўшанавалі памяць ахвяр хатынскай трагедыі

Генацыд — жудаснае злачынства, якое не мае тэрмінаў даўніны. 83 гады прайшло з таго чорнага сакавіцкага дня, як фашысцкія карнікі жыўцом спалілі 149 жыхароў вёскі Хатынь, 75 з якіх былі дзецьмі. Дзясяткі і сотні такіх сакральных кропак на карце Беларусі, і ў кожным раёне людзі штогод узгадваюць тыя чорныя даты, калі з-за д’ябальскай жорсткасці захопнікаў бязвінна гінулі дзясяткі і сотні мірных жыхароў, сярод якіх былі і старыя, і малыя. Хатынь — толькі адна з вогненных вёсак, аднак менавіта яна стала сімвалам пакут беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І ваўкавыскія Шавулічы з 366 ахвярамі, і Ала на Светлагоршчыне, дзе загінулі 1 458 мірных жыхароў, — усе яны сёстры Хатыні.

DSC_1058Прыгожай нядзельнай раніцай у мемарыяльным комплексе “Шавулічы” сабралася грамадскасць Ваўкавыскага раёна: прадстаўнікі мясцовай улады, у тым ліку член Савета Рэспублікі, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Якімовіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Пляскач, намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Ігар Салавей; прадстаўнікі працоўных калектываў і сілавых структур, партый і грамадскіх аб’яднанняў, воіны-інтэрнацыяналісты, вучнёўская моладзь, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў. Свяціла сонца, навокал шчабяталі птушкі, набірала моц вясна — і гэта надзвычай горка кантраставала з тым горам і болем, якія ў падобныя сакавіцкія і не толькі дні восемдзясят з нечым гадоў таму прынесла на нашу зямлю вайна.

DSC_1155

Клірык храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Ваўкавыска іерэй Георгій Сувораў у сваёй прамове адзначыў: гэта жахлівая ахвяра прынесена на алтар Перамогі нашага народа, а за ўсе злачынствы, за ўсю братазабойчую нянавісць, за ўсё беззаконне, якое чалавек здзяйсняе на гэтым свеце, на Страшным Судзе яго чакае вечная адплата. Святар узнёс малітву аб заспакаенні душ бязвінных мірных ахвяр і загінуўшых абаронцаў Айчыны. Памяць іх пад гук званоў, у якіх адгукаліся званы Хатыні, усе прысутныя на мітынгу-рэквіеме ўшанавалі хвілінай маўчання, а затым усклалі жывыя кветкі да абеліскаў мемарыяльнага комплексу.

DSC_1207

Фото Игоря Варчика

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 980 раз Печать