За права жыць пад мірным небам. Дзмітрый Захарчук са сцэны павіншаваў ваўкавычан з Днём Перамогі - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 09 Мая 2026 17:48

За права жыць пад мірным небам. Дзмітрый Захарчук са сцэны павіншаваў ваўкавычан з Днём Перамогі

Вялікая святочная канцэртная праграма распачалася на галоўнай сцэне на пляцоўцы па вуліцы Карла Маркса. Адкрыў яе тэматычны пралог, падрыхтаваны калектывам раённага цэнтра культуры, а затым да прысутных звярнуўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук:

DSC_0658

— Сёння мы адзначаем святую дату — 81-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Для кожнага з нас 9 Мая — гэта дзень найвялікшага нацыянальнага гонару, сімвал нязломнай волі і самаахвярнай мужнасці нашага народа. Бацькамі і дзядамі нам завешчана берагчы мір на беларускай зямлі, перадаваць будучым пакаленням праўдзівую гісторыю той вайны, захоўваць разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе, сапраўдная любоў да Радзімы — надзейная абарона ад любой пагрозы. У нашай памяці мы зноў і зноў вяртаемся да тых гераічных і трагічных гадоў, калі вырашаўся лёс усяго свету. Мы схіляем галовы перад памяццю тых, хто не вярнуўся з палёў бітвы, хто загінуў у палоне і канцлагерах, вёў барацьбу ў шэрагах партызан і падпольшчыкаў, хто забяспечваў надзейны тыл і самааддана працаваў, усіх, хто аддаў жыццё за нашу волю і права жыць пад мірным небам. Мы ўдзячны тым, хто сёння беражліва захоўвае і перадае памяць аб бессмяротным подзвігу. Нягледзячы на тое, што гэты дзень усё далей сыходзіць у глыбіню гадоў, мы ўсведамляем, якое велізарнае гістарычнае значэнне мела Перамога для нашай Радзімы. Наш абавязак — каб сённяшняе і будучыя пакаленні шанавалі, паважалі і памяталі герояў вайны, дзякуючы якім мы жывём, працуем, будуем планы на будучыню. Няхай заўсёды гэта свята будзе самым дарагім, свяшчэнным для кожнай сям’і, для ўсёй нашай краіны, святам агульнанацыянальнага гонару і вечнай незгасальнай памяці, заўсёды аб’ядноўвае нас, робіць мацней і натхняе на новыя здзяйсненні на карысць нашага любімага рэгіёна і ўсёй нашай краіны!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 474 раз Печать