Сумеснымі намаганнямі мы выхавалі гаспадароў зямлі… - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 03 Сентября 2016 00:00

Сумеснымі намаганнямі мы выхавалі гаспадароў зямлі…

У ліпені гэтага го­да былыя вучні Воўпаўскай школы зрабілі добрую і карысную справу — часткова адрамантавалі даро­гу ля двухпавярховых дамоў па вуліцы Зялёнай.

Ведаеце, ад былой ас­фальтаванай дарогі, пабуда­ванай разам з нашымі да­мамі каля сарака гадоў та­му, застаўся толькі ўспамін. Ды яма на яме. Стан інтэн­сіўна эксплуатуемай і, ба­дай, адной з самых запа­трабаваных дарог у вёсцы шмат часу нікога не хва­ляваў. А ля нашых дамоў возяць дровы на кацель­ню, ездзяць работнікі гаспа­даркі, жыхары навакольных вёсак у грамадскую лазню, прыязджаюць дзеці з гора­да. Кожны дзень шмат разоў прыходзілася пераадольваць небяспечны шлях па “трасуч­цы” маім суседзям, якія ма­юць уласныя аўтамабілі. Ад­ным словам, ніякай цывілі­зацыі. І мы з такім становішчам змірыліся, прывыклі да яго. Ды не ўсе!

Справа ў тым, што ў суседнім пад’ездзе жыве цешча майго вучня Вайця­хоўскага Андрэя, які з жон­кай і дзецьмі часта прыязджае да яе ў госці ці што-небудзь дапамагчы. Вось і вырашыў малады мужчына са сваімі сябрамі Дадонавым Паўлам і Навіцкім Віталіем хоць трохі выправіць гэтую сітуацыю. На ўласным аўтамабілі з прычэ­пам, зрабіўшы некалькі рэй­саў, аднекуль прывезлі жвіру і засыпалі самыя глыбокія ямы, утрамбавалі і закаталі.

Я з акна сваёй кватэры назірала за стараннай працай маіх былых вучняў і рада­валася за іх, за іх бацькоў, за калег-настаўнікаў… Сумес­нымі намаганнямі мы выха­валі дбайных і самаахвярных, годных і сапраўдных гаспада­роў зямлі! Яны знайшлі час і сілу, каб паслужыць людзям і зрабіць добрую спра­ву. І не так важна, што нех­та гэтага не зразумеў ці не заўважыў. Той дзень імі быў пражыты не дарма.

Ідучы па менш-больш гладкай дарозе, кожны раз успамінаю Андрэя, Віталя і Паўліка. Гэта ж вучні на­шай школы, яшчэ і яшчэ раз адзначаю я, і вельмі жа­даю ім не страціць у жыццёвым віры такія важныя ры­сы характару, як неабыяка­васць. А Андрэю я асабіста паціснула руку і падзякава­ла. Вось і ўсё…

В павагай, пенсіянерка ЗАМЯЦІНА Ядвіга Вячаславаўна.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2115 раз Печать