Вужакі наступаюць - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 04 Сентября 2016 00:00

Вужакі наступаюць

У выхадны дзень прыехала адпачыць у гарпасёлак Краснасельскі да сваёй сяброўкі Таццяны Ількіў, якая мае свой дом, акружаны з бакоў прыгожымі газонамі і садам.

І ледзь не трапіла ў бальніцу. Калі я любавалася прыгажосцю яе цудоўных ружаў і будучым багатым ураджаем арэха, з-пад гэтага дрэва вылез вуж. Я амаль не страціла прытомнасць. Але да мяне падбег сабака пароды лабрадор, схапіў гэтую істоту зубамі і кудысь пацягнуў. А сяброўка мяне заспакоіла, маўляў, нічога страшнага не здарылася.

Высвятляю, адкуль паўзуць вужы. Можа, з балота? Але, як аказалася, ніякага балота каля вуліцы, якая мае назву 17 верасня, няма. Затое зусім блізка знаходзіцца стары, напалову спалены нежылы дом. Там ніхто не жыве, але туды выкідваюць смецце. На гэтай звалцы вужы і развяліся. Да такой высновы прыйшлі суседзі маёй сяброўкі.

Мабыць, мясцовым жыхарам трэба паду­маць аб тым, як справіцца з антысанітарыяй у падобных месцах. Тады і вужакі забудуць дарогу да жылля.

Тэрэза КАВАЛЬЧУК.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2080 раз Печать