Са святам, любы горад! (+Видео) - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 14 Июля 2017 15:36

Са святам, любы горад! (+Видео)

У гэтыя выхадныя Ваўкавыск адзначае 73-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Традыцыйна да гэтай даты ў нас прымеркаваны Дзень горада, і свята праходзіць яскрава, весела — адным словам, надзвычай маштабна. Аднак усе — і жыхары, і госці горада — не забываюць, якія падзеі сталі для яго нагодай.

Святочныя мерапрыемствы распачаліся ўжо сёння — традыцыйным мітынгам у скверы Памяці, прысвечаным гадавіне вызвалення горада. З гэтай важнай датай у ваўкавыскай гісторыі павіншаваў прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Навіцкі. Словы ўдзячнасці ён адрасаваў ветэранам вайны і тым, хто ўзнаўляў горад у мірныя гады. Выступілі таксама старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Ігнатовіч і старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Анатоль Селіванаў, ад імя маладога пакалення ваўкавычан слова ўзяла навучэнка гімназіі № 2, член раённага маладзёжнага парламента Анастасія Бакавец. Усе разам удзельнікі мітынгу ўзгадалі імёны герояў-вызваліцеляў Ваўкавыска, а пасля хвіліны маўчання да Вечнага Агню і помнікаў усклалі кветкі і вянкі.

Як заўсёды, у святочных мерапрыемствах удзельнічаюць дэлегацыі гарадоў-партнёраў Ваўкавыска. Сёлета да нас прыехалі госці з расійскага Гусева, малдоўскага Стрэшэня, польскіх Седльцэ, Сувалак, Міхалова і Гневіна. Сёння яны таксама прынялі ўдзел у мітынгу ў скверы Памяці, а затым здзейснілі экскурсію ў мемарыяльныя комплексы “Парахаўня” і “Шавулічы”, дзе даведаліся больш аб трагічных старонках гісторыі Ваўкавышчыны.

Нагадаем, што на працягу трох дзён ваўкавычан і гасцей горада чакае насычаная праграма мерапрыемстваў. Адпачывайце і святкуйце!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 4795 раз Печать