Напачатку Таццяна Караткевіч пазнаёміла сабраных з сутнасцю сваёй праграмы, потым яна і яе давераныя асобы адказвалі на пытанні, якія, напэўна, часта паўтараюцца ў розных гарадах і на сустрэчах з кожным з кандыдатаў у прэзідэнты. Адных хвалявалі выключна асабістыя справы, напрыклад — праблемы з жыллём ці працаўладкаваннем. Другіх — болей глабальныя, ад шляхоў рэфармавання эканомікі да наяўнасці ўвогуле ў жанчыны здольнасці быць эфектыўным палітыкам.
Па словах Таццяны Караткевіч, яна задаволена тым, як праходзіць яе перадвыбарчая кампанія, а сустрэчы з выбаршчыкамі даюць новыя ідэі адносна вырашэння праблемных пытанняў.
