Дзмітрый Захарчук: “Гэта сімвал нацыянальнага гонару і памяці” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Четверг, 03 Июля 2025 17:05

Дзмітрый Захарчук: “Гэта сімвал нацыянальнага гонару і памяці”

Адкрыццё святочнай праграмы адбылося на плошчы імя Леніна адразу пасля таго, як па вуліцах горада прайшоў Парад адзінства. У музычным пралогу любоў да роднай краіны адлюстравалі ваўкавыскія артысты — Людміла Кур’ян, Юлія Палуянчык, Алеся Чурак, Кацярына Клімчук, Таццяна Грыцук, а таксама калектывы “ЮниSтар” і “Горячий лед”.

Да жыхароў і гасцей горада звярнуўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Захарчук:

изображение_viber_2025-07-03_17-04-34-946

— Паважаныя жыхары і госці Ваўкавыскага раёна, ветэраны і абаронцы Айчыны! Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Трэцяе ліпеня для ўсяго беларускага народа з’яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару і памяці. Гэта вялікае свята нагадвае нам пра каштоўнасць кожнай хвіліны мірнага жыцця, пра вялікі подзвіг беларускага народа, пра яго стойкасць, адзінства і імкненне да свабоды. Мы схіляем галаву перад памяццю загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і аддаем даніну павагі нашым ветэранам, якія з’яўляюцца прыкладам мужнасці, гераізму і любові да роднай зямлі. Нізкі вам паклон, дарагія ветэраны! Няхай ваш подзвіг служэння Радзіме заўжды з’яўляецца прыкладам для маладога пакалення беларусаў. Дзень Незалежнасці, сімвалізуючы нязломнасць і адзінства духу беларускага народа, нагадвае пра векавую гісторыю нашай дзяржавы, багацце яе самабытнай гісторыі і духоўных традыцый, пра гераізм і адданасць нашых айцоў, дзедаў і прадзедаў. Усіх, хто любіць Радзіму, аб’ядноўвае адказнасць за яе сучаснасць і будучыню, гонар за краіну, жаданне працаваць дзеля яе працвітання, любоў да сваёй зямлі, родных і блізкіх. Сёння ад ініцыятывы і грамадзянскай адказнасці кожнага з нас залежаць сучаснасць і будучыня нашай дзяржавы. Мы павінны захаваць і перадаць нашчадкам незалежны, суверэнны, бяспечны і квітнеючы край. Няхай над нашай краінай заўжды будзе мірнае неба, а ў кожным доме — згода, дабрабыт і шчасце. Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, міру, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі. Няхай гэты дзень прынясе нам пачуццё гонару за родную краіну, надасць сіл і ўмацуе нашу стваральную працу на карысць любімай Рэспублікі Беларусь! — адзначыў старшыня райвыканкама. Прагучалі таксама віншаванні са святам ад гасцей Ваўкавыска — прадстаўнікоў гарадоў-партнёраў з Расіі.

izobrazhenie_viber_2025-07-03_17-06-31-090

izobrazhenie_viber_2025-07-03_17-06-32-301

izobrazhenie_viber_2025-07-03_17-06-33-364

izobrazhenie_viber_2025-07-03_17-06-33-911

izobrazhenie_viber_2025-07-03_17-06-34-744

izobrazhenie_viber_2025-07-03_17-06-35-707

izobrazhenie_viber_2025-07-03_17-06-36-234

izobrazhenie_viber_2025-07-03_17-06-37-302

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 197 раз Печать