Пiсьмо з мiнулага - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Четверг, 25 Мая 2017 12:21

Пiсьмо з мiнулага

Дзіўная з’ява — наша жыццё. Раз-пораз адчыняе яно перед намі асобныя старонкі з мінулага роднай Бацькаўшчыны. З часам збіраюцца яны адна да адной, бы тыя травінкі ў духмяным пракосе, і кладуцца тады пракосы-сказы на бялюткія лісты паперы. Каб прачыталі іх людзі і памяталі аб тых, хто аддаў сваё жыццё за наш сённяшні дзень, за нас.

Некалькі дзён назад, 9 мая, нягледзячы на ледзяную крупку з неба ды халодны вецер, ішоў па Ваўкавыску Бессмяротны полк. Полк памяці, які нябачнымі ніцямі праз дзесяцігоддзі злучае нас з загінуўшымі за Перамогу. Я крочыў побач з нашчадкамі былых воінаў, ганарыўся сваімі землякамі-ваўкавычанамі, — малайцы! У непагадзь, пад гукі духавога аркестра і з кветкамі ў руках ішлі па вуліцах райцэнтра ваўкавычане — святкаваць чарговую дату Перамогі. Памятаюць!

За дзень да свята мне ў рукі трапіла пажаўцелая ад часу, напісанае ў 1970 годзе (46 гадоў таму) пісьмо. Я чытаў яго і хваляваўся, быццам працягнуў мне далонь для прывітання аўтар гэтых радкоў — камандзір легендарнай разведвальна-дыверсійнай групы “Стойкие” палкоўнік Канстанцін Груздзеў…

Некалькі гадоў таму на старонках газеты “Наш час” друкаваўся мой нарыс “Жаўрукі”, дзе гаварылася аб дзейнасці гэтай разведгрупы.

Рашэнне аб яе арганізацыі і засылцы ў тыл ворага прымала стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Перад групаю былі пастаўлены задачы — вясці кантроль за варожымі войскамі і іх грузамі, іх колькасцю, а таксама ваенная разведка. “Стойким” неабходна было паралізаваць работу чыгуначнай станцыі Ваўкавыск у напрамках Ваўкавыск — Беласток, Ваўкавыск — Масты, Ваўкавыск — Брэст.

Пастаўленыя задачы разведгрупа выканала. Менавіта аб дзейнасці “Стойких” у зводках Савінформбюро паведамляў дыктар Левітан: “Группа партизан, действующих на Белостоцком направлении, уничтожила ряд стратегически важных коммуникаций, а также сожгла склад зерна в одном из гарнизонов противника”.

А калі дакладней, то былі ўзарваны некалькі чыгуначных мастоў у Андрэевічах, пашкоджана 300 метраў чыгункі, паралізавана работа чыгуначнай станцыі Ваўкавыск-Цэнтральны; спалена ля Ендрыхаўцаў 8 000 пудоў зерня, гатовага да вывазу ў “фатэрланд”; устаноўлена месца знаходжання і пашкоджана 8 кіламетраў тэлефонна-тэлеграфных ліній, якія праз тэрыторыю Ваўкавыскага раёна злучалі групы нямецкіх армій “Цэнтр” з Кёнігсбергам, іх штабамі і тыламі, а таксама забяспечвалі сувязь са стаўкай Гітлера “Воўчае логава” ў Прусіі ля Растэнбурга…

І вось, напярэдадні свята, праз дзесяцігоддзі да піянераў 70-х гадоў і да нас усіх звяртаецца камандзір разведгрупы…

Чытайце:

“Дорогие друзья, члены совета музея им. В. И. Ленина!

Сердечно благодарю вас за поздравления к 53-й годовщине Великого Октября. В свою очередь желаю вам дальнейших успехов в труде и учебе, каждому из вас крепкого здоровья и личного счастья.

Друзья! У меня есть предложение для членов группы “Поиск” вашей школы, сущность которого выражается в следующем.

В начале Великой Отечественной войны, в районе Зельвы, скорее всего, на рубеже реки Зельвянка, произошло крупное танковое сражение между нашими танкистами, державшими оборону, и наступавшей бронетанковой частью немцев. Во время сражения было подбито много танков как с одной, так и с другой стороны.

Осенью 1941 года немцы организовали в Волковыске, скорее всего, в лагере военнопленных, в красных казармах, мастерскую по ремонту танков, привезенных с поля битвы. Ремонтировались только немецкие танки, а наши разрезались автогеном и в таком виде отправлялись в Германию на переплавку. Эти работы выполнялись советскими воинами, оказавшимися в плену. Но все они хотели вырваться на свободу. С этой целью в лагере организовалась небольшая группа смельчаков, которые сливали бензин из подбитых танков и наполняли им бак одного исправного советского танка, который, скорее всего, отремонтировали втайне от немцев…

Однажды днем советские воины сели в танк, завели мотор и на полном ходу, развалив кирпичный забор, вырвались в город, а затем устремились в лес… Так они оказались в партизанах.

Вот если бы вы нашли этих героев! А найти можно, ибо они ушли в партизаны. Об этом эпизоде должны знать жители Волковыска. Об этом же знает Серый Иван Дементьевич. Живет он в Барановичах, улица Советская, д. 31, кв. 50. Напишите ему. Будет очень хорошо, если вы возьметесь за это дело. У меня есть еще и кое-какие другие предложения, но пока я не буду вам их навязывать. Рекомендую вам составить план поиска. Будет хорошо, если вы пришлете его мне для согласования.

Жду вашего ответа.

14.XI.1970 г. К. Груздев.

Праз нашу газету хочацца звярнуцца да сталых лю-дзей Ваўкавыска, дзяцінства і юнацтва якіх прыйшлося на грозныя часы вайны. Магчыма, знойдзецца чалавек, які прыадкрые яшчэ адну гераічную старонку нашага горада? Каб ведалі нашчадкі, каб ганарыліся…

Пятро АКУЛІК.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2963 раз Печать