Радзивиллы вернулись в замок. 18 уникальных портретов появились в выставочных залах Мирского замка - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 29 Сентября 2020 10:23

Радзивиллы вернулись в замок. 18 уникальных портретов появились в выставочных залах Мирского замка

У 2016 годзе ўстанова «Музей «Замкавы комплекс «Мір» набыла калекцыю з 18 партрэтаў ХVIII–ХІХ стагоддзяў у князя Канстанціна Гагенлоэ-Шылінгсфюрста з Германіі. Бытаванне калекцыі цесна звязана з беларускімі землямі і ўладальнікамі Мірскага замка. Нядаўна завяршылася рэстаўрацыя гэтых работ, і карціны занялі сваё месца ў выставачных залах музея.

Набыццё калекцыі стала папаўненнем страт, панесеных культурай Беларусі, а таксама павышэннем нацыянальнай самасвядомасці і прэстыжу дзяржавы, расказвае «Полымя». Сярод партрэтуемых – выбітныя палітычныя і культурныя дзеячы, вядомыя ваеначальнікі, мецэнаты. З агульнай колькасці 12 персанажаў да гэтага часу не былі прадстаўлены ў музейных зборах Беларусі. Гэта такія асобы, як князь Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, Францішка Уршуля Радзівіл, Мікалай Радзівіл Стары і іншыя.

З’яўленне партрэтаў у музеі дазволіла сказаць новае слова ў тэме вывучэння гісторыі не толькі роду Радзівілаў і Вітгенштэйнаў, але і ў цэлым Мірскага замка.

Пасля набыцця партрэтаў паўстала пытанне іх рэстаўрацыі. Для вызначэння выканаўцы рэстаўрацыйных работ былі праведзены працэдуры дзяржаўных закупак, а для аплаты прыцягнуты сродкі рэспубліканскага бюджэту. Рэстаўрацыяй партрэтаў займаліся спецыялісты такіх арганізацый, як АДА «Басталія» і ўстанова «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь». На працягу чатырох гадоў спецыялістамі згаданых устаноў вялася карпатлівая праца па аднаўленні мастацкіх твораў. Якасць выканання рэстаўрацыйных работ у большай ступені залежала ад прафесіяналізму і вопыту цэлай каманды рэстаўратараў, якія ўдыхнулі новае жыццё ў шэдэўры мастацтва. Асноўныя праблемы, з якімі давялося сутыкнуцца рэстаўратарам, гэта не толькі адслаенне і сколы фарбы, лаку, забруджванні, але і правісанне і разрывы палатна, парушэнні грунту. Усе гэтыя пашкоджанні не толькі псавалі знешні выгляд работ, але і пагражалі поўнай стратай каштоўнасці партрэтаў у далейшым.

Шлях ад выяўлення калекцыі да завяршэння яе рэстаўрацыі раскрыў патэнцыял музея ў новым накірунку па ўзбагачэнні экспазіцыі новымі экспанатамі і наладжванні кантактаў на міжнародным узроўні.

polymia.by

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 931 раз Печать