У Роскім цэнтры рамёстваў паказалі абрад "У хатачцы хрэсьбіны гуляюць" (+ вiдэа) - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 26 Марта 2021 14:37

У Роскім цэнтры рамёстваў паказалі абрад "У хатачцы хрэсьбіны гуляюць" (+ вiдэа)

Абрады і звычаі, звязаныя з нараджэннем дзіцяці, існавалі ў Беларусі з даўніх часоў. Паралельна з абрадам хрышчэння ў храме як царкоўным асвячэннем нованароджанага ў хрысціянскую веру у гэты ж дзень у хаце праводзілі сямейна-родавы рытуал увядзення дзіцяці ў склад сваёй сям’і і ўсяго роду, які калісьці называлі «Радзіны». «Няхай Божанька гадуе нашу маленькую і долю лепшую рыхтуе» — казалі ў даўніну.

Работнікі Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, Роскага цэнтра рамёстваў і Роскага Дома культуры аднавілі і паказалі абрад хрэсьбін, які праводзілі нашы продкі з усімі народнымі традыцыямі і вераваннямі. Першымі абрад ўбачылі ўдзельнікі выязной калегіі ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Вясёлыя танцы, народныя песні, салодкія пачастункі, шчырыя пажаданні ад гасцей — самымі вясёлкавымі эмоцыямі была насычана гэтая незвычайная пастаноўка. Дарэчы, работнікі аддзела ЗАГС Ваўкавыскага райвыканкама таксама прынялі ў ёй удзел. Яны правялі з народным каларытам цырымонію рэгістрацыі нараджэння дзіцяці з уручэннем адпаведнага пасведчання.

Вадзiм МАРЧЫК

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2081 раз Печать