«Свята беларускага ручніка» ўпершыню адбылося ў Мацвееўскім Доме культуры - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 17 Августа 2022 14:14

«Свята беларускага ручніка» ўпершыню адбылося ў Мацвееўскім Доме культуры

Фальклорная праграма была прысвечана адной з самых цікавых і таямнічых каштоўнасцяў беларускай культуры — ручнікам.

Ільняныя тканыя палотны, багата аздобленыя арнаментам — не проста рэч дамашняга ўжытку. Гэта сапраўдная энцыклапедыя філасофіі народа, яго вераванняў і традыцый, увасобленых у вышытых сімвалах і карунках. З гэтымі скарбамі, якія сёння беражліва захоўваюць і перадаюць у спадчыну некаторыя гаспадыні, пазнаёміліся госці свята. Патрымаўшы ў руках старадаўнія вырабы, даведаліся, пра што могуць расказаць ручнікі таму, хто разумее іх мову, пазнаёміліся са звычаямі продкаў, звязанымі з іх выкарыстаннем. Зазірнуўшы ў беларускую скарбонку, успомнілі прыказкі і загадкі, адказалі на пытанні жартоўнай віктарыны. А заканчэннем свята стаў майстар-клас па побытавых танцах.

105-2

105-3

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1307 раз Печать