Падарожжа ў мінулае з “Чараўніцамі” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 30 Октября 2022 18:33

Падарожжа ў мінулае з “Чараўніцамі”

Народны фальклорны гурт “Чараўніцы” Мацвееўскага Дома культуры прыняў удзел у тэлевізійнай перадачы “Наперад у мінулае” тэлеканала “Беларусь 3”. Для перадачы было запісана некалькі мясцовых фальклорных песень у выкананні гурту, а таксама зняты фрагмент вясельнага абраду, які падрыхтавалі работнікі Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Для вясельнага стала ўдзельніца калектыву “Чараўніцы” Іна Фёдараўна Дуброўская, пераймальніца традыцыі выпякання вясельнага каравая на Ваўкавышчыне, занесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, прыгатавала традыцыйны каравай з “шышкамі” і “гускамі”.

Плануецца, што перадача з удзелам нашых землякоў будзе паказана ў эфіры ў канцы лістапада. Сачыце за тэлепраграмай!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1092 раз Печать