Сёлета на суд журы было прадстаўлена больш за 15 гульнявых праграм — разнастайных па тэматыцы, стылю, узроставай скіраванасці, а таксама аўтарскія праграмы. Некаторыя вылучаліся сваімі рэгіянальнымі асаблівасцямі. У ліку лепшых былі названы праграмы “Пірацкі квэст” Роскага Дома культуры, “Хто кахае — шчасце мае!” Раднікоўскага сельскага клуба, “Шчадрынкі” Лапеніцкага сельскага клуба, “Феерия сюрпризов” Вярэйкаўскага Дома культуры, “Ура! Мы едем в лагерь” Воўпаўскага Дома культуры і іншыя. Сцэнарыі лепшых праграм увойдуць ужо ў восьмы зборнік сцэнарных распрацовак “Ваўкавыскія пагулянкі”. Гэтым разам гледачы не мелі магчымасці ўбачыць фестывальную праграму, аднак патрэбна падкрэсліць, што плануецца ўдзел лепшых сцэнарыяў у святкаванні Дня вызвалення Ваўкавыска 16 ліпеня на пляцоўцы народнага тэатра- студыі гульні. І ўжо там за ваўкавыскімі пагулянкамі змогуць паназіраць усе жадаючыя жыхары і госці горада.
Фестываль гульні быў працягам планавага семінара работнікаў Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, на якім абмяркоўваліся прыярытэтныя задачы дзейнасці структурных падраздзяленняў цэнтра ў Год культуры. Удзел у ім прынялі больш за 60 спецыялістаў. Выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Зязюля і яго намеснік Ігар Салавей, праблемныя пытанні ўзняла дырэктар цэнтра Галіна Чарапок. Удзельнікі семінара даведаліся аб новай Дзяржаўнай праграме “Культура Беларусі” на 2016—2020 гады, абмеркавалі шэраг іншых надзённых пытанняў і абмяняліся вопытам работы.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.