На базе сярэдняй школы аграгарадка Юбілейны было праведзена пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 16 Ноября 2022 11:06

На базе сярэдняй школы аграгарадка Юбілейны было праведзена пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Галоўнай тэмай сустрэчы стала арганізацыя работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў — як адна з асноўных форм работы настаўніка, які выконвае функцыі класнага кіраўніка.

Сучаснаму настаўніку неабходна выкарыстоўваць рэзультатыўныя метады і формы работы з навучэнцамі, каб выхаваць сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы.

Менавіта таму было вырашана правесці гэтае пасяджэнне. Адбылося яно ў сярэдняй школе аграгарадка Юбілейны.

Прадстаўнікі метадычнага аб’яднання разгледзелі пытанні сістэмы грамадзянска-патрыятычнага выхавання, выхаваўчыя тэхналогіі па фарміраванні ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, эфектыўныя формы работы па фарміраванню грамадзянскай і патрыятычнай свядомасці навучэнцаў, выкарыстанне магчымасцей дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Самыя актыўныя навучэнцы класаў таксама прэзентавалі ўсім прысутным свае класныя дзіцячыя ініцыятывы. Так, на базе першага класа будзе рэалізавана дзіцячая ініцыятыва “Сямейныя каштоўнасці даражэй за ўсё”, на базе другога класа — “Беражы сваё здароўе”, на базе трэцяга класа — “У свеце прафесій”, на базе чацвёртага — “Мы — грамадзяне, мы — патрыёты”.

Напрыканцы пасяджэння было вырашана выкарыстаць атрыманыя веды пры правядзенні класных і інфармацыйных гадзін у класных калектывах.

Алена БАГДАНОВІЧ, кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 921 раз Печать