Гібрыдны фармат мерапрыемства дазволіў удзельнікам прадставіць 84 работы вочна, завочна і дыстанцыйна. 97 маладых даследчыкаў пад кіраўніцтвам 58 педагогаў падрыхтавалі грунтоўныя, сучасныя, практыка-арыентаваныя, рознапланавыя работы, у якіх даследуюцца пытанні арганізацыі навучання ў дзіцячым садзе і пачатковай школе, захавання беларускіх традыцый, экалагічнай і інклюзіўнай культуры, турыстычнай спадчыны Ваўкавышчыны, памяці пра Вялікую Айчынную вайну, уплыву фізічных і хімічных рэчываў на арганізм чалавека, а таксама лінгвістычныя і метадычныя аспекты вывучэння замежных моў.
Навучэнцы прадставілі свае вынаходніцтвы, якія ўжо маюць прыкладное прымяненне і ў будучым могуць стаць прадуктам прамысловай вытворчасці і дапамагчы зрабіць жыццё лепшым, прыгажэйшым, лягчэйшым.
Канферэнцыя мела конкурсны характар. Кампетэнтнае журы з ліку навучэнцаў і выкладчыкаў узнагародзіла ўдзельнікаў дыломамі, а ўсе навуковыя кіраўнікі атрымалі падзякі ад арганізатараў. Сёлетняе мерапрыемства прадэманстравала высокі якасны ўзровень даследчых работ навучэнцаў, руплівую і адказную працу іх навуковых кіраўнікоў, сапраўдную цікавасць сучаснай моладзі да навуковай справы.
Надзея Лазарчык, метадыст Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Я. Купалы
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.