Традыцыйны гібрыдны фармат мерапрыемства дазволіў удзельнікам прадставіць работы ў вочным, завочным і дыстанцыйным фарматах. Маладых даследчыкі пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў падрыхтавалі грунтоўныя, сучасныя, практыка-арыентаваныя, інтэлектуальныя работы, у якіх даследуюцца пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзіцячым садзе і пачатковай школе, захавання беларускіх традыцый, экалагічнай і інклюзіўнай культуры, культуры харчавання, выкарыстання штучнага інтэлекту, турыстычнай спадчыны Беларусі, памяці пра Вялікую Айчынную вайну, уплыву фізічных і хімічных рэчываў на арганізм чалавека, а таксама лінгвістычныя і метадычныя аспекты вывучэння замежных моў.
Конкурсны характар канферэнцыі стварыў атмасферу азартнага спаборніцтва, а кампетэнтнае журы з ліку навучэнцаў і выкладчыкаў узнагародзіла ўдзельнікаў дыпломамі, а ўсе навуковыя кіраўнікі атрымалі падзякі ад арганізатараў. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Марына Іосіфаўна Зянько адзначыла: “Канферэнцыя дала мажлівасць маладым даследчыкам прадэманстраваць сваёй плён працы, шчырую зацікаўленасць сучаснай моладзі ў навуковай справе, а таксама у Год добраўпарадкавання прадставіць свае праекты, прапановы, парады па ўдасканаленні дабрабыту нашага краю і такім чынам зрабіць свет вакол нас лепшым”.
Надзея Лазарчык, метадыст Ваўкавыскага каледжа
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.