Усіх уразілі вышытыя па-майстэрску дываны, абрусы, ручнікі, фіранкі Валянціны Антонаўны Кіслай з вёскі Гледнявічы. Не менш здзівілі прысутных драўляныя падстаўкі пад кветкі, пано, прадметы мэблі, якія з задавальненнем прадставіў на выставу майстар-самародак Канстанцін Іосіфавіч Нарута, жыхар аграгарадка Воўпа. Прыемна было бацькам паглядзець на малюнкі, радаводы, лепшыя дзённікі і сшыткі вучняў.
Адным з галоўных акордаў гэтага дня стаў Ваўпянскі кірмаш, да якога задоўга рыхтаваліся і настаўнікі працы, і вучні. На выставе-продажы гасцям школы былі прапанаваны з густам вышытыя закладкі, падушачкі для іголак, прыхваткі, скрыначкі-шкатулкі, раздзелачныя дошкі, падстаўкі для алоўкаў. Многія вырабы былі аздоблены сімволікай Воўпы, напэўна, таму і разышліся ў першую чаргу. Літаральна за 20 хвілін «змялі» з прылаўкаў усе прысмакі, якія прыгатавалі вучні 5—8 класаў разам са сваімі мамамі.
А завяршыўся Дзень адчыненых дзвярэй агульнашкольным фальклорным святам «Няма пераводу беларускаму роду». Усе прысутныя былі проста зачараваны цудоўнымі вядучымі, песнямі і танцамі, якія падрыхтавалі вучні школы пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Л. Р. Ільніцкай і музычнага кіраўніка
А. Я. Хмяльніцкай.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.