Рубрыка “Слова пра мову”. Шкада - шкода, некалькі - колькі, заклікаць - выклікаць. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 22 Января 2023 17:13

Рубрыка “Слова пра мову”. Шкада - шкода, некалькі - колькі, заклікаць - выклікаць. Адчуй розніцу!

Добрых святаў многа не бывае, праўда? Вось, напрыклад, Новы год. Можна сустракаць і па новым стылі, і па старым, і нават па кітайскім календары. А Міжнародны дзень абдымкаў адзначаецца ажно чатыры разы на год. Адзін з таких дзён, між іншым, сёння — 21 студзеня.

Шкада (ці шкода?) толькі, што яшчэ некалькі (ці колькі?) гадоў таму назад можна было бестурботна заклікаць (ці выклікаць?): “Абдымайцеся, сябры!”. Але сёння неабходнасць падтрымліваць сацыяльную дыстанцыю патрабуе акурат (ці акуратна?) іншага стаўлення. Сучасным абдымкам, напэўна, лепш быць віртуальным, якім бы лекавым (ці лячэбным?) эфектам яны ні валодалі (ці авалодвалі?).

АДЧУЙ РОЗНІЦУ

Шкада (рус. жаль). Пабочнае слова ў значэнні “на жаль”. Шкада, адразу ты ўсёй праўды не сказаў.

Шкода (рус. вред, ущерб, урон). 1. Пашкоджанне, урон, страта. 2. Тое, што і шкада. Шкода часу і сіл, патрачаных на гэтую работу.

Некалькі (рус. несколько). Некаторая, няпэўная, невялікая колькасць. Некалькі чалавек сціпла туліліся каля сцяны.

Колькі (рус. сколько). Разм. Няпэўны лічэбнік. “Колькі там тае работы, на гадзіну-другую занятак…” — незадаволена прабурчаў дзед.

Заклікаць (рус. призывать, зазывать, взывать,) 1. Паклікаць, запрасіць. 2. Звярнуцца з заклікам, запрасіць да ўдзелу. На вуліцы гучна заклікалі наведаць толькі што адкрытае кафэ.

Выклікаць (рус. вызывать). 1. Прасіць з’явіцца. 2. Прапанаваць прыняць удзел. 3. Быць прычынай узнікнення. Расліна гэтая можа выклікаць моцнае атручванне.

Акурат (рус. аккурат, впору, именно, ровно, точно). Зусім дакладна, якраз. Чаравікі акурат на восень будуць.

Акуратна (рус. аккуратно, дотошно, тщательно, четко). Старанна, дакладна, у парадку. Рэчы ў шафе заўсёды былі акуратна складзены на паліцах.

Лекавы (рус. лекарственный, целебный). Якім мае адносіны да лекаў, уласцівы ім, прызначаны для лекаў. З раслін маці гатавала спецыяльны лекавы адвар.

Лячэбны (рус. лечебный, врачебный). Прызначаны для лячэння, звязаны з лячэннем. Каля лячэбнага кабінета пачала збірацца чарга хворых.

Валодаць (рус. обладать). 1. Умець карыстацца, абыходзіцца. 2. Падпарадкоўваць уладзе, волі, уплыву. 3. Дзейнічаць. 4. Мець ва ўдаснасці, уладаць. 5. Мець пэўныя ўласцівасці. Талентамі артыст валодаў неймавернымі.

Авалодаць (рус. овладеть) 1. Завалодаць. 2. Ахапіць, апанаваць. 3. Трывала засвоіць, навучыцца карыстацца. Авалодаць творчым майстэрствам — справа няпростая.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 409 раз Печать