Рубрыка “Слова пра мову”. Дасведчаны - засведчаны, аснова - выснова, агулам - наогул. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 29 Января 2023 17:50

Рубрыка “Слова пра мову”. Дасведчаны - засведчаны, аснова - выснова, агулам - наогул. Адчуй розніцу!

Ці можаце вы сёння ўявіць сваё жыццё без Instagram, Telegram, Facebook, BKон­такте, OК, Viber, YouTube? А хаця б адзін дзень? 29 студзеня — Міжнародны дзень без Інтэрнэту. Ёсць магчымасць праверыць, наколькі нам боязна апынуцца па-за Сеціва?..

Не сакрэт, што ў Інтэрнэце можна знайсці адказы на любыя загадкі (ці згадкі? ці здагадкі?). Але ці маем мы патрэбу штодзень адгадваць (ці згадваць?) іх? Ці толькі ў Сеціве можна стаць дасведчаным (ці засведчаным?)? Няўжо крохкае сусветнае павуцінне стала асновай (ці высновай?) нашага існавання? Пытанні на гэтыя адказы мы агулам (ці наогул?) шукаем не адну гадзіну ў віртуале. Якія наступствы будзе мець для нас адмова (ці адмоўе?) ад Інтэрнэту хаця б на адзін дзень? Думаеце, глабальныя?..

АДЧУЙ РОЗНІЦУ

Загадка (рус. загадка). Кароткае іншасказальнае апісанне прадмета. Перан. Скаладанае, заблытанае, незразумелае. Загадкі дзецям загадваць дзед быў мастак.

Згадка (рус. воспоминание). Разм. Успамін. Мінулае вярталася блытанымі згадкамі.

Здагадка (рус. догадка, домысел, предположение). 1. Думка, меркаванне, заснаваныя на верагоднасці. 2. Кемлівасць, здагадлівасць. Не наша задача строіць здагадкі.

Адгадваць (рус. отгадывать). Разгадваць загадкі, правільна вырашыць пытанне на здагадку, кемлівасць. Адгадваць загадкі дзеці маглі гадзінамі.

Згадваць (рус. упоминать). 1. Успомніць, прыгадаць. 2. Угадаць. Прадбачыць. У завяшчанні былі згаданы ўсе наследнікі.

Дасведчаны (рус. сведущий, знающий, осведомлённый). 1. Якім мае добрыя веды, глыбока разбіраецца. 2. Вопытны, навучаны (рус. опытный, искушенный). Чалавекам ён быў у гэтых справах дасведчаным.

Засведчаны (рус. засвидетельствованный, удостоверенный, заверенный). Які пацвярджае правільнасць; завераны подпісам і пячаткай. Засведчаная даверанасць давала права дзейнічаць.

Аснова (рус. основа). Тое, што складае ядро; галоўнае. Моцная сям’я — аснова дзяржавы.

Выснова (рус. вывод, заключение). Вывад. З любых учынкаў трэба рабіць правільныя высновы.

Памылковае ўжыванне. Касметычныя сродкі зроблены на натуральнай выснове.

Агулам (рус. все сразу, вместе, сообща). 1. Усе разам, гуртам. 2. Купіць, прадаць, аддаць, падлічыць усё разам, цалкам (рус. огулом, всё сразу). Дзеці агулам выйшлі з класа і накіраваліся ў гардэроб.

Наогул (рус. вообще). Ва ўсіх адносінах, выпадках, у агульных рысах. “Вы наогул не прыслухоўваецеся да маіх рэкамендацый,” — уздыхнула ўрач.

Адмова (рус. отказ). Адмоўны адказ на просьбу, патрабаванне; адсутнасць згоды. На прапанову рукі і сэрца ён атрымаў, на жаль, адмову.

Адмоўе (рус. отрицание). У граматыцы: слова, якое адмаўляе сэнс іншага слова або фразы (не, ні, няма, нельга). Часціца ні ўзмацняе адмоўе ў сказах з не.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 361 раз Печать