На шчаслівае жыццё! Традыцыйнай акцыяй 2 ліпеня адзначылі ў раддоме беларускае свята - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 02 Июля 2019 19:35

На шчаслівае жыццё! Традыцыйнай акцыяй 2 ліпеня адзначылі ў раддоме беларускае свята

 

Шасцёра жанчын сталі або рыхтуюцца стаць матулямі ў гэтыя святочныя дні ў акушэрскім аддзяленні Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы. Напрыканцы чэрвеня тут на свет з’явіліся два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі. Каб павіншаваць іх матуль са значнай падзеяй, у раддом прыехалі першы сакратар райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Кацярына Аляшкевіч, загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аксана Аксянцюк і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Радута.

Візіт адбыўся ў праграме традыцыйнай акцыі БРСМ “Падары немаўляці вышыванку”. Яна ўжо не першы год праводзіцца ў Беларусі менавіта 2 ліпеня — у Дзень вышыванкі, які, у сваю чаргу, адзначаецца напярэдадні галоўнага свята краіны, Дня Незалежнасці. Маладым матулям уручаюць маленькія кашулькі з вышыванкай — старажытным беларускім сімвалам-абярэгам, які, згодна з вераваннямі продкаў, засцерагае дзіця ад дурнога вока і розных няшчасцяў.

Так адбылося і сёлета: маладыя матулі атрымалі ад гасцей не толькі вышыванкі ў падарунак, але і добрыя словы віншаванняў з нараджэннем дзіцяці і надыходзячым святам Незалежнасці, пажаданні моцнага здароўя і шчаслівага лёсу ім і іх дзеткам. А тым, хто стане маці праз некалькі дзён або нават гадзін, падарункі перададуць супрацоўнікі аддзялення.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1143 раз Печать