Педагогі дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 6 г. Ваўкавыска” напярэдадні Дня маці прапанавалі арганізаваць выставу сумеснай творчасці. Без падарункаў якое ж свята? А ў восеньскую пару сама прырода здзіўляе нас яркімі, цудоўнымі фарбамі і дзіўнымі карцінамі, дорачы штодзённае цуда.
Цікавы і маляўнічы матэрыял для творчага натхнення і фантазіі яна і дала ў рукі нашым выхаванцам і іх бацькам: шышкі, лісце, садавіну і агародніну, насенне… Сярод экспанатаў выставы — казачныя і мультыплікацыйныя героі, незвычайныя кампазіцыі з кветак і агародніны, цудоўныя партрэты самой чараўніцы-восені.
Кожная работа — індывідуальная і непаўторная. Але аб’яднала іх адно пачуццё — любоў да матулі. Ёсць яна — абавязкова будуць і натхненне, і спакой, і прымірэнне.
Наведаць выставу і палюбавацца незвычайнымі кампазіцыямі можна таксама віртуальна, зазірнуўшы на старонкі сайта ўстановы.
Спадзяёмся, што падарункі залатой восені надоўга застануцца добрым і светлым успамінам для кожнай матулі.
Таццяна ХЛАМКО, намеснік загадчыка ДУА “Яслі-сад № 6 г. Ваўкавыска”
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.