Гарадская дзіцячая бібліятэка арганізавала для сваіх чытачоў інтэлектуальную гульню «Мая зямля, мая Радзіма — Беларусь» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 10 Ноября 2021 15:14

Гарадская дзіцячая бібліятэка арганізавала для сваіх чытачоў інтэлектуальную гульню «Мая зямля, мая Радзіма — Беларусь»

Фарміраванне ў падрастаючага пакалення любові да сваёй Радзімы, цікавасці і павагі да яе гісторыі і культуры, адказнага стаўлення да сучаснасці і будучыні роднага краю — адна са шматлікіх задач бібліятэчных устаноў. З гэтай мэтай гарадская дзіцячая бібліятэка арганізавала для сваіх чытачоў з 3 «Б» класа СШ № 4 інтэлектуальную гульню «Мая зямля, мая Радзіма — Беларусь». Юныя знатакі падчас шасці раўндаў дэманстравалі свае веды па тэмах «Флора і фаўна Беларусі», «Беларусь гераічная», «Беларусь на карце», «Гісторыя», «Беларускія ўзоры», «Беларусь літаратурная». Ім патрэбна было як можна хутчэй знайсці адказ на самыя разнастайныя пытанні. Напрыклад, назваць самае распаўсюджанае дрэва на тэрыторыі нашай краіны, ­узгадаць самую высокую гару ў Беларусі, вызначыць па фотаздымку назву мемарыяльнага комплексу. Таксама ўдзельнікі змаглі пабыць у ролі перакладчыкаў, здзейснілі завочнае падарожжа па шасці абласцях нашай рэспублікі і даведаліся шмат цікавага пра абрады і традыцыі беларускага народа.

Мы, бібліятэкары, упэўнены, што такія мерапрыемствы вельмі адпавядаюць  ідэі Года народнага адзінства, таму што нясуць у сабе выхаваўчую каштоўнасць і спрыя­юць фармаванню патрыятычных пачуццяў нашых юных чытачоў.

Таццяна Халецкая, загадчык філіяла гарадская дзіцячая бібліятэка

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 415 раз Печать