Падводзім вынікі паэтычнага конкурсу “Мы агульнай з’яднаны Радзімай” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 19 Декабря 2021 10:40

Падводзім вынікі паэтычнага конкурсу “Мы агульнай з’яднаны Радзімай”

Вітаем усіх удзельнікаў нашага паэтычнага конкурсу, прысвечанага Году народнага адзінства!

Мы падводзім вынікі, не чакаючы заканчэння года, каб паспець у пару з абяцанымі ўзнагародамі — падпіскай на “НЧ” на 2022-гі.

Вельмі парадавала, што прапанаваная тэма аказалася блізкай творчым сілам Ваўкавышчыны. Вершаў нашы чытачы даслалі шмат і, як заўсёды, зрабіць выбар было цяжкай задачай. Апрача мастацкіх якасцей улічваліся адпаведнасць зместу заяўленай тэматыцы і актыўнасць аўтараў, з якіх многіх наш конкурс натхніў не на адзін верш. Шчыра дзякуем вам усім.

Падпіскай на “Наш час” на першае паўгоддзе ўзнагароджваецца Мікалай Іваноўскі.

Квартальную падпіску атрымліваюць Кацярына Багатко, Віктар Курловіч, Галіна Смок.

Усіх, хто сябруе з “Ваўкавышчынай літаратурнай”, віншуем з надыходзячым Новым годам, які, спадзяёмся, будзе шчодрым на паэтычныя ўражанні і творчае натхненне для іх выразу. Чакаем новых твораў!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 366 раз Печать