Верш чатырнаццацігадовай Анастасіі Тоўсцік «Я люблю сваю Радзіму» стаў адным з лепшых у адкрытым дыстанцыйным конкурсе дзіцячай творчасці «Роднаму краю часцінку душы прысвячаю» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Четверг, 23 Декабря 2021 10:04

Верш чатырнаццацігадовай Анастасіі Тоўсцік «Я люблю сваю Радзіму» стаў адным з лепшых у адкрытым дыстанцыйным конкурсе дзіцячай творчасці «Роднаму краю часцінку душы прысвячаю»

Верш чатырнаццацігадовай Анастасіі Тоўсцік з такімі простымі і адначасова вельмі важнымі словамі стаў адным з лепшых у адкрытым дыстанцыйным конкурсе дзіцячай творчасці «Роднаму краю часцінку душы прысвячаю» сярод твораў удзельнікаў са 150 устаноў адукацыі. Конкурс праводзіўся ў рамках абласнога грамадзянска-патрыятычнага праекта «Мой край, мой лёс – мая Айчына!» на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна. Здольная дзяўчынка атрымала ганаровае трэцяе месца ў сваёй узроставай катэгорыі ў намінацыі «Верш асабістага сачынення». Яна вынесла на суд журы вельмі шчыры верш з простай, але запамінальнай назвай «Я люблю сваю Радзіму».

Такія пачуцці, на думку выхавацеляў УА «Ваўкавыскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», па-
дзяляе кожны сумленны грамадзянін сваёй краіны. Краіну, як і матулю, не выбіраюць, проста любяць і стараюцца быць добрым сынам ці дачкой сваёй маці і сваёй краіны.

Мы, беларусы, ганарымся сваёй краінай — яе баравымі лясамі і духмянымі лугамі, сінімі рэкамі і блакітнымі азёрамі. А яшчэ мы ганарымся нашым народам, нашымі продкамі, якія з’яўляюцца прыкладам для ўсіх нас у цяперашні час.

У жыцці кожнага з нас, і ў дарослых, і ў дзяцей, бываюць розныя моманты, падчас не вельмі прыемныя. І рэагуем мы ўсе на іх па-рознаму. Але вельмі важна ў кожным выпадку памятаць, што у цябе ёсць падтрымка, ёсць блізкія людзі і ў цябе ёсць твая Радзіма, твая Баць-
каўшчына.

У нашым сацыяльна-педагагічным цэнтры жывуць і выхоўваюцца адзінаццаць дзяцей. Усе нашыя выхаванцы вельмі розныя. Хтосьці спакойны і задумлівы, хтосьці вясёлы і шумны. Кожны з дзяцей адразу пасля прыбыцця ў дзіцячы сацыяльны прытулак пачынае лічыць дні, калі бацькі забяруць яго дахаты. Некаторыя з дзяцей  нават абвінавачваюць сябе ў тым, што здарылася. Мы, выхавацелі, працуем з дзецьмі і бацькамі, падтрымваем дзяцей, тлумачым бацькам, вучым іх любіць сваіх дзяцей. І вельмі прыемна бачыць, што сэрцы нашых выхаванцаў не загрубелі. Яны цёпла адклікаюцца на ласку і клопат супрацоўнікаў, становяцца больш ўпэўненымі ў сваіх сілах і магчымасцях, раскрываюць свае таленты. Мы вельмі рады за Насцю і жадаем ёй многа сілы, імкнення рухацца насустрач сваім марам, ганарыцца і быць сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы.

А вось і сам верш:

Я люблю сваю Радзіму,

Мой цудоўны, мілы край!

І таму я ёй жадаю:

Прыгажэй і расквітай.

Я люблю сваю Радзіму,

Беларускі родны край!

Нарадзіўся беларусам –

Корні продкаў не губляй.

Я люблю сваю Радзіму,

Шум палёў, блакіт азёр.

З задуменнем назіраю

Зіхаценне ў небе зор.

Я люблю сваю Радзіму,

Працавіты мой народ

Хай жыве пад мірным небам

І мужнее з года ў год.

Я люблю сваю Радзіму,

Ёй жадаю доўгі век.

Хай шчасліва і свабодна

Жыве кожны чалавек.

Людміла Хмялеўская, выхавацель УА «Ваўкавыскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр»

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1198 раз Печать