Чужыя дзеці сталі роднымі - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 08 Марта 2024 12:04

Чужыя дзеці сталі роднымі

Бабулечка паціху ішла з палачкаю. Я, было, падумала, што ў касцёл яна прыйшла не адна. Убачыўшы, што яе ніхто не суправа­джае, захацела правесці яе дадому, таму што жыла жанчына даволі далёка ад касцёла.

Часлава Людвікаўна Чарнеўская родам з вёскі Леановічы Мастоўскага раёна. Замуж выйшла ў 36 гадоў за ўдаўца з малымі дзецьмі. Будучага мужа ўбачыла толькі напярэдадні шлюбу. Калі Часлава Людвікаўна пачула, што ў яго памерла жонка, пакінуўшы зусім малых дзетак, адразу згадзілася стаць для іх матуляй.

Так і пераехала да мужа Івана ў вёску Бачанцы. Так у Чаславы Людвікаўны з’явіліся двое сыноў і дачушка.

Дзеці выраслі добрымі, набожнымі, працавітымі людзьмі. Мужа даўно няма. А дзеці і ўнукі радуюць Чаславу Людвікаўну. Гэта яны справілі ёй цудоўны юбілей, падарылі мабільны тэлефон і навучылі ім карыстацца.

Пра вайну Часлава Людвікаўна ўспамінаць не любіць. Голад, холад, страх. Помніць, як матуля хавала яе, малую, накрытую дзяругай, то пад печкаю, то пад ложкам ад немцаў.

Сёння Часлава Людвікаўна не сядзіць у кватэры. Ходзіць у касцёл, сама ў магазін за прадуктамі. Гатуе “крупнікі”, толькі не з мясам, а з малаком. Агародніну і садавіну любіць.

Віншую Вас, Часлава Людвікаўна, з Днём жанчын, няхай здароўе дазваляе Вам яшчэ многа гадоў самой хадзіць і ў касцёл, і ў магазін.

Тэрэза Кавальчук, загадчык бібліятэкі гімназіі № 2 г. Ваўкавыска

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 344 раз Печать