Тры каманды ваўкавыскіх інтэлектуалаў паспяхова выступілі на абласным фестывалі “Стальная крыса-ХХІ”, які прайшоў у горадзе Ліда - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 24 Мая 2022 17:25

Тры каманды ваўкавыскіх інтэлектуалаў паспяхова выступілі на абласным фестывалі “Стальная крыса-ХХІ”, які прайшоў у горадзе Ліда

Славуты знаток, удзельнік элітарнага тэлевізійнага клуба “Што? Дзе? Калі?” Сяргей Вераціла ў чарговы раз прапанаваў лепшым эрудытам Гродзенскай вобласці цікавыя спаборніцтвы. Прыемна, што нашы дзеці амаль у кожнай гульні сталі прызёрамі.

Выхаванцы Ваўкавыскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі зноў крута выступілі не толькі ў “Што? Дзе? Калі?” (тут каманда “Мореарти” заваявала другое месца), але і ў “Сваёй гульні” (“Млечный путь” — трэці прыз). Трэнер Марына Віктараўна Бабіч можа быць задаволена якасным выступленнем дзяцей, улічваючы яшчэ і трэці вынік сярод ювеналаў (школьнікаў, не старэйшых за 9 клас).

У сваю чаргу, каманда “Лівень” (прадстаўнікі Краснасельскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі) больш моцна выглядала ў гульнях “Медыя-азбука” — пятая пазіцыя, і “Тройка”, дзе яны дабраліся да фінальнай чацвёркі. У выніку — агульнае трэцяе месца сярод юніёраў (вучняў 10—11 класаў).

Такім чынам, мы з гонарам можам заявіць, што нашы дзеці разнастайна развіваюцца і могуць здзівіць супернікаў у любой намінацыі. Як заўжды, вялікі дзякуй неабходна сказаць кіраўніцтву Ваўкавыскага ЦТДіМ, якое ўвесь час падтрымлівае інтэлектуальны рух школьнікаў, праводзіць разнастайныя турніры і вылучае транспарт для ўдзелу ў фестывалях. І, што заканамерна, сёння атрымлівае такія выдатныя рэзультаты.

28 мая дарослых і дзяцей чакае чарговы ваўкавыскі сямейны турнір “Крепка семья — крепка держава”, а ўжо 11 чэрвеня яны запрошаны на інтэлектуальны фестываль “Белая трость” у горад Гродна.

Аляксандр БУБНОЎ, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства СШ № 2 г. п. Рось, трэнер каманды «Лівень»

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 398 раз Печать