У гэтым годзе Ваўкавыскі раён з гонарам прадстаўляе свой турыстычны патэнцыял на XXX Міжнароднай форум-выставе па турызме ў ЦВК «Экспацэнтр» у Маскве!
Нашы прадстаўнікі — Наталля Аляксандраўна Гаспадарык, галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама галоўны ўрач санаторыя «Пралеска» Мікалай Уладзіміравіч Аўтух — гатовы падзяліцца ўнікальнымі патэнцыялам і магчымасцямі, якія прапануе наш рэгіён.
Ваўкавыскі раён — гэта не толькі маляўнічыя пейзажы і багатая прырода, гэта яшчэ і мноства магчымасцей для актыўнага адпачынку, аздараўлення і культурнага абмену. Мэта прадстаўнікоў нашага раёна — прыцягнуць увагу турыстаў і паказаць, што Ваўкавышчына — гэта ідэальнае месца для адпачынку і аднаўлення сіл. На форуме яны будуць дзяліцца вопытам, наладжваць новыя кантакты і знаходзіць партнёраў для сумесных праектаў.


.jpg)

