Выйшаў у свет зборнік паэтычных перакладаў з рускай мовы на беларускую пад назвай “З цеплынёй на далонях” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 07 Октября 2020 11:34

Выйшаў у свет зборнік паэтычных перакладаў з рускай мовы на беларускую пад назвай “З цеплынёй на далонях”

Нашы землякі Віктар Курловіч і Таццяна Лазарчык увайшлі ў склад паэтаў-перакладчыкаў Гродзеншчыны, дзякуючы якім у свет выдадзены зборнік паэтычных перакладаў з рускай мовы на беларускую пад назвай “З цеплынёй на далонях”.

Усе перакладчыкі — удзельнікі V Міжнароднага фестывалю-конкурсу паэзіі і паэтычнага перакладу «Берега дружбы» (Растоўская вобласць). У зборнiк уключаны пераклады на беларускую мову паэзii расійскіх і ўкраінскіх аўтараў. Як паведаміла Гродзенскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, літаратурныя пераклады, выкананыя прадстаўнікамі Гродзеншчыны, атрымалі высокую ацэнку экспертаў. А арганізатарамі V Міжнароднага фестывалю-конкурсу паэзіі і паэтычнага перакладу «Берега дружбы» было прынята беспрэцэдэнтнае рашэнне аб выданні твораў прынёманскіх паэтаў-перакладчыкаў асобнай кнігай.

Кнiга «З цеплынёй на далонях» выдадзена пры фiнансавай падтрымцы Фонда прэзiдэнцкiх грантаў РФ.

Служба информации "НЧ"

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 820 раз Печать