Ваўкавыская раённая бібліятэка далучылася да чэленджу #ЧытайпраКрай, аб’яўлены калегамі з Навагрудка - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 20 Февраля 2021 16:04

Ваўкавыская раённая бібліятэка далучылася да чэленджу #ЧытайпраКрай, аб’яўлены калегамі з Навагрудка

Мэта чарговай культурнай эстафеты — зацікавіць чытачоў літаратурай аб славутасцях сваёй мясцовасці.

Каб прыняць у ёй удзел, трэба сфатаграфавацца альбо запісаць кароткае відэа ў цікавых мясцінах свайго населенага пункта з кнігай, якая расказвае пра гэтую славутасць, і апублікаваць матэрыял на сайце культурнай установы або ў сацсетках з хэштэгам #ЧытайпраКрайChallenge. Далучыўшыся да чэленджу, работнікі нашай раённай бібліятэкі ўжо «прарэкламавалі» ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна, касцёл Святога Вацлава, Мікалаеўскую царкву, гарадзішча «Шведская гара» і бронзавую скульптуру ваўка на гарадской плошчы. А падрабязней пазнаёміцца з гэтымі знакавымі для кожнага мясцовага жыхара аб’ектамі можна з літаратурных крыніц, якія вы знойдзеце ў біблія­тэцы.

Алена ЦЯРЭШКА, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ваўкавыскай раённай бібліятэкі

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1758 раз Печать