У Роскім цэнтры рамёстваў адкрылася выстава «Свет захопленых», на якой прадстаўлены работы майстроў і гурткоўцаў - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 20 Февраля 2021 18:05

У Роскім цэнтры рамёстваў адкрылася выстава «Свет захопленых», на якой прадстаўлены работы майстроў і гурткоўцаў

Гэта выніковая выстава, да якой дзеці і дарослыя, якія наведваюць цэнтр, рыхтуюцца ўвесь год.

Тут можна ўбачыць усю разнастайнасць рамёстваў, відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнік, якім можна навучыцца ў цэнтры. Зараз тут функцыянуюць 6 творчых майстэрняў розных напрамкаў. Напрыклад, у гуртку «Куфэрак» можна даведацца пра сакрэты традыцыйнага ткацтва, «Узор» дапаможа асвоіць тэхніку вышыўкі крыжыкам і стужкамі. У гуртку «Дударыкі» дзеці вучацца працаваць з глінай, а «Парасолька» навучыць роспісу па розных матэрыялах. «Гліняная цацка» — адна з найбольш папулярных майстэрняў, дзе з задавальненнем займаюцца і дзеці, і дарослыя: ствараюць унікальныя аўтарскія цацкі. А нядаўна ў цэнтры з'явілася яшчэ і «Бусинка», дзе можна навучыцца пляценню і аплікацыі з саломкі.

Адкрыццё выставы прайшло ўрачыста. Самыя таленавітыя аўтары былі ўзнагароджаны граматамі і падзячнымі лістамі. Затым усіх чакаў салодкі стол і займальная гульнёвая праграма. Наведаць выставу можна да 18 сакавіка.

Ларыса ПРАКАПЕНЯ

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1703 раз Печать