Фотафакт. Ва ўстановах культуры Ваўкавыскага раёна праходзяць мерапрыемствы абласнога праекта па папулярызацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны — тыдзень традыцыйнай культуры «Ад даўніны да нашых дзён» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 31 Мая 2023 15:21

Фотафакт. Ва ўстановах культуры Ваўкавыскага раёна праходзяць мерапрыемствы абласнога праекта па папулярызацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны — тыдзень традыцыйнай культуры «Ад даўніны да нашых дзён»

Ён распачаўся ў цэнтры рамёстваў г. п. Рось, дзе адбыўся семінар-практыкум «Сучасныя падыходы арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці ва ўстановах культуры з рознымі ўзроставымі катэгорыямі насельніцтва: традыцыйная культура Ваўкавыскага раёна, яе захаванне і пераемнасць». Падчас мерапрыемства ўдзельнікам быў прадстаўлены відэафільм аб дзейнасці Ваўкавыскага раённага цэнтра рамёстваў, яго спецыялісты падзяліліся сваім вопытам работы па захаванні нематэрыяльнай спадчыны на Ваўкавышчыне. Удзельнікі пазнаёміліся з народным майстрам Беларусі па ткацтву Любоўю Балёнь, якая з’яўляецца носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны — традыцыі простага двухнітовага ткацтва, наведалі творчую майстэрню па ткацтву і атрымалі майстар-клас ад народнага майстра і яе пераемніцы — Яніны Іюльскай. Акрамя таго, падчас семінара адбыліся выступленні фальклорных калектываў «Ваўпянка» і «Спадарыня», майстар-клас па побытавых танцах і круглы стол «Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі. Культурныя каштоўнасці Ваўкавыскага раёна — учора, сёння, заўтра».

изображение_viber_2023-05-31_15-18-29-057

изображение_viber_2023-05-31_15-18-35-314

изображение_viber_2023-05-31_15-18-27-708

изображение_viber_2023-05-31_15-18-36-808

изображение_viber_2023-05-31_15-18-33-342

изображение_viber_2023-05-31_15-18-39-847

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1448 раз Печать