Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 04 Июня 2023 13:28

Роская гарпасялковая бібліятэка стала прызёрам абласнога конкурсу сярод публічных бібліятэк “Бiблiятэка.by”

Автор
Прочитано 1442 раз

Конкурс на лепшую віртуальную віктарыну, інтэрактыўную гульню, анлайн-крыжаванку праводзілі ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага. Роская гарпасялковая бібліятэка прадставіла журы анлайн-віктарыну “Беларусь інтэрактыўная”. Праект дапамагае пашырыць і праверыць свае веды па гісторыі і геаграфіі роднай краіны і накіраваны перш за ўсё на юных карыстальнікаў, але будзе цікавы і дарослым. У намінацыі “Лепшы інфармацыйна-забаўляльны рэсурс, створаны гарпасялковымі і сельскімі бібліятэкамі” ён адзначаны дыпломам III ступені.

024-1