Ваўкавыскія майстры прынялі ўдзел у рэгіянальным фальклорным свяце “Ад прадзіва да ткацтва”, якое адбылося ў Гродне - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 14 Июня 2023 15:00

Ваўкавыскія майстры прынялі ўдзел у рэгіянальным фальклорным свяце “Ад прадзіва да ткацтва”, якое адбылося ў Гродне

Мерапрыемства, прымеркаванае да Года міру і стварэння, праходзіла ў рамках рэалізацыі гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па адраджэнні ў сучасных умовах народных тэхналогій традыцыйнага ткацтва на Гродзеншчыне. На пляцоўцы каля абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці сабраліся майстры з розных  куткоў Гродзеншчны, якія прадэманстравалі традыцыйныя тэхналогіі сваіх рэгіёнаў.

Ваўкавыскі раён на свяце прадставілі работнікі Цэнтра рамёстваў г. п. Рось, якія прывезлі частку сваёй багатай этнаграфічнай калекцыі: тканыя дываны, посцілкі і рушнікі, ткацкія прылады, а таксама калекцыю жаночага і мужчынскага адзення ваўкавыскага строю. Метадыст цэнтра Аксана Талькоўская пазнаёміла гасцей свята з асаблівасцямі развіцця ткацтва ў нашым раёне, а майстар народных рамёстваў, член Беларускага саюза мастроў народнай творчасці Яніна Іюльская правяла майстар-клас па простаму двухнітоваму ткацтву Ваўкавышчыны, якое занесена ў спіс гісторыка- культурнай спадчыны Беларусі. Усе жадаючыя змаглі сесці за кросны і сваімі рукамі саткаць некалькі радкоў у старажытнай тэхніцы, захаванай да нашага часу.

Падчас свята было прэзентавана тэкстыльнае палатно “Квецень Панямоння”, складзенае з фрагментаў, падрыхтаваных цэнтрамі рамёстваў з розных раёнаў вобласці. Сярод іх сваё месца занялі ўзоры тканага палатна і дывана ў традыцыйнай ваўкавыскай тэхніцы.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1224 раз Печать