— Выцінанка — адзін з найбольш цікавых, прыгожых, але, на жаль, ужо амаль забытых відаў традыцыйнай творчасці. Наш новы праект прызваны прыцягнуць увагу да выцінанкі, каб адрадзіць яе для нашчадкаў, — расказала старшыня Ваўкавыскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Наталля Зіневіч. — Першае мерапрыемства было арганізавана для навучэнцаў Ваўкавыскага каледжа ГрДУ ім. Я. Купалы з дапамогай майстроў Ваўкавыскага цэнтра рамёстваў. У рамках праекта запланаваны шэраг разнастайных мерапрыемстваў для людзей рознага ўзросту.
Майстар-клас для навучэнцаў каледжа правяла майстар Жанна Абрамчук. Яна пазнаёміла моладзь з гісторыяй гэтага рамяства, паказала асноўныя прыёмы, а затым удзельнікі паспрабавалі самі стварыць некалькі карункаў у тэхніцы сіметрычный выцінанкі.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.