“Чароўны свет выцінанкі”. Выстава з такой назвай адкрылася ў Ваўкавыскім Цэнтры рамёстваў у г. п. Рось - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 15 Ноября 2024 10:38

“Чароўны свет выцінанкі”. Выстава з такой назвай адкрылася ў Ваўкавыскім Цэнтры рамёстваў у г. п. Рось

На ёй прадстаўлены работы майстроў Марыны Дубовік і Алены Садаўнічай.

Выцінанка — ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай або каляровай паперы. Гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва зарадзіўся ў сельскіх дамах, як даступны спосаб упрыгожыць свой дом. З дапамогай нажніц для стрыжкі авечак жанчыны выразалі з паперы ўпрыгожванні для “чырвонага кута”, сурвэткі на стальніцы, “фіранкі” для вокнаў, навясных паліц, шафаў і г. д.

изображение_viber_2024-11-15_10-34-26-752

Член Саюза майстроў Беларусі Марына Дубовік ужо не адзін год адраджае выцінанку ў тым традыцыйным выглядзе, у якім яна існавала на Ваўкавышчыне. У сваіх працах яна выкарыстоўвае выразанне з люстраной воссю сіметрыі, калі ўзор паўтараецца злева і справа. На яе аснове будуюцца выявы “дрэва жыцця”, птушак і раслін, характэрныя для нашай мясцовасці.

изображение_viber_2024-11-15_10-34-27-196

Ад яе работ адрозніваюцца выцінанкі жыхаркі г. Масты Алены Садаўнічай, яна выкарыстоўвае тэхніку складвання і прарэзвання. Для ее твораў характэрна шматколернасць, дзе ў асноўны цёмны малюнак уключаюцца каляровыя элементы.

изображение_viber_2024-11-15_10-34-26-696

Майстры лічаць, што папулярызацыя народнай творчасці мае вялікае значэнне для развіцця патрыятызму беларусаў і імкнуцца прыцягнуць да яе як мага больш людзей. Зусім хутка настане час, калі ўсе мы ўспомнім гэта традыцыйнае мастацтва, упрыгожваючы вокны сваіх дамоў ажурнымі сняжынкамі з паперы. А пакуль што можна бліжэй пазнаёміцца з ім і з неверагоднымі працамі майстроў на выставе, якая будзе адчынена да 14 снежня падчас працы центра.

изображение_viber_2024-11-15_10-34-27-320

изображение_viber_2024-11-15_10-34-27-494

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1236 раз Печать