У памінальныя дні мы выпраўляемся на могілкі (ці магілы?) — месца апошняга прыстанку і вечнага спакою (ці пакоя?) нашых родных і блізкіх, не толькі для таго, каб выказаць жаль (ці жалобу? ці жальбу?) і шкадаванне (ці шкоду?), але і дзеля звароту (ці зваротку?) да сваіх продкаў — памочнікаў з таго свету, у момант уласнай разгубленасці (ці згубы?) у жыцці на зямлі.
Адчуй розніцу
Могілкі (рус. кладбище, погост). Месца, дзе хаваюць памерлых. Могілкі знаходзіліся недалёка ад вёскі.
Магіла (рус. могила). 1. Месца пахавання, яма, насып. Праз год на магіле паставілі помнік. 2. Разм. Небяспечнасць, смерць (рус. конец, смерть, гроб). 3. Разм. Захаванне ў тайне, таямніцы (рус. могила).
Спакой (рус. спокойствие, покой). 1. Цішыня, мірнае жыццё. 2. Адпачынак, бяздзеянне. 3. Ураўнаважанасць, вытрымка (рус. уравновешенность, выдержка, невозмутимость, хладнокровие). Спакой нам толькі сніцца.
Вечны спакой (рус. вечный покой). Смерць.
Пакой (рус. комната). 1. Асобнае памяшканне ў кватэры, доме. 2. Толькі ў мн. ліку. Уст. Раскошныя жылыя памяшканні ў палацах, багатых дамах. У раскошных пакоях стаяла шыкоўная мэбля.
Жаль (рус. жалость, сострадание). 1. Спагада, жаласць да чужой пакуты, няшчасця. 2. Горыч, смутак, шкадаванне з прычыны страты жыцця (рус. горесть, печаль, сожаление). Нясцерпны жаль агортваў душу.
3. На жаль (рус. к сожалению). Пабочнае слова.
Жалоба (рус. траур, скорбь). Смутак па памерлым, з прычыны бедства, катастрофы. У краіне аб’яўлена трохдзённая жалоба па загінулых.
Жальба (рус. скорбь, печаль). 1. Смутак, туга, шкадаванне. 2. Скарга, нараканне, бедаванне. Цяжка жальбу выказаць словамі.
Шкадаванне (рус. сожаление). 1. Засмучэнне аб страчаным, непапраўным, непажаданым. 2. Спагада, спачуванне (рус. сочувствие, жалость). Шкадаванне не верне страту.
Шкода (рус. ущерб, вред, урон). 1. Пашкоджанне, страта, урон. Разбіты посуд — малая шкода. 2. Патрава, страта, прычыненая жывёлай і месца, дзе яна можа быць (рус. потрава).
Разгубленасць (рус. растерянность, смущение, смятение, недоумение). Стан страты ўзважаных меркаванняў, думак. Сустрэча пакінула толькі пачуццё разгубленасці.
Згуба (рус. гибель). 1. Смерць, гібель, знішчэнне. 2. Прычына гібелі, няшчасця (рус. гибель, погуба, разорение). 3. Страчанае, згубленае (рус. утрата, потеря, пропажа). Страта здароўя — найбольшая згуба.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.