Рубрыка “Слова пра мову”. Журыцца - журыць, гурт - гурток, забавіцца - забаўляцца, адказ - адказнасць. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 26 Июня 2022 17:11

Рубрыка “Слова пра мову”. Журыцца - журыць, гурт - гурток, забавіцца - забаўляцца, адказ - адказнасць. Адчуй розніцу!

Кажуць, чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Але дзіцячыя пацехі —выключна дарослыя клопаты і турботы. Асабліва падчас канікул. Толькі і ведай — наглядай. Ці не так?..

Лета, сонца, канікулы. Ліецца звонкі смех (ці смешкі?) дзяцей. Ім, вядома, журыцца (ці журыць?) не даводзіцца. Збіраецца малеча гуртам (ці гурткомИ), каб разам забаўляцца (ці забавіцца?). Бацькоўскай жа адказнасці (ці адказу?) і ў школьны час, і ў час канікул ніхто не адмяняў.

Адчуй розніцу

  1. Смех (рус. смех).

Праяўленне весялосці, радасці, насмешкі. Бліжэйшыя шэрагі грымнулі смехам. У. Караткевіч.

  1. Разм. Пра тое, што выклікае смех; смешна (рус. смех, смешно, умора). Во даў маху — смех каму сказаць!

Адзін смех (рус. смех да и только). Без смеху (рус. кроме шуток). Дзеля смеху (рус. шутки ради). Смеху варта (рус. смешно). Смеху нарабіць (рус. насмешить). Паспех людзям на смех (рус. поспешишь — людей насмешишь).

Смешкі (рус. шутки; смешки; пересмешки). Гэта вам не смешкі — справа сур’ёзная.

Смешкі строіць (рус. подтрунивать, насмехаться).

Журыцца (рус. грустить, печалиться). Сумаваць, маркоціцца. Не крыўдуй, не журыся, паэт… А.Куляшоў.

Журыць (рус. журить; слегка порицать, наставляя). Злёгку дакараць, сварыцца, павучаючы. Дзяцей журыць патрэбна любячы.

Гурт (рус. толпа, группа, гурьба, ватага).

  1. Натоўп, група людзей. У падарожжа пусціліся арганізаваным гуртам.
  2. Статак буйной рагатай жывёлы, авечак, чарада птушак, група аднародных прадметаў. Буслы на поплаве збіраліся у гурты.

Гурток (рус. кружок). Група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, сумеснымі дзеяннямі, набыццём ведаў, навыкаў. За сцэнай быў невялікі пакойчык, які выкарыстоўваўся для гурткоў.

Забавіцца (рус. задержаться, замешкаться). Затрымацца, запазніцца. Не чуваць і гаспадара, недзе забавіўся. М. Лынькоў.

Забаўляцца (рус. развлекаться, забавляться, увеселяться, играть).

Пацяшацца, праводзіць час у забавах, гульнях. На дварэ заваўляліся дзеці.

Адносіцца, як да цацкі, абыходзіцца, як з цацкай, забаўкай. Кот на мышкі паляваў не для ежы — забаўляўся пасля.

Адказ (рус. ответ).

  1. Паведамленне, выказванне на пытанне. Адказу так і не дачакаліся.
  2. Пацуцці, рэакцыя, водгук. Ен зацята маўчаў у адказ.
  3. Вынік рашэння матэматычнай задачы. Адказы змешчаны ў канцы падручніка.
  4. Тое, што і адказнасць. Сумесная шкода — сумесны адказ.

Паклікаць да адказу (рус. призвать к ответу). Адказ трымаць (рус. держать ответ).

Адказнасць (рус. ответственность).

  1. Ускладзены ці ўзяты абавязак. Адказнасць была ўскладзена неймаверная.
  2. Сур’ёзнасць, важнасць. Адказнасць моманту. Мы адчувалі ўсю адказнасць моманту.

Прыцягнуць да адказнасці (рус. привлечь к ответственности).

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 330 раз Печать