Сустрэчу арганізатары назвалі «гадзінай роздуму» — і падумаць сёняшняй моладзі сапраўды было над чым. Наталля Лешчык пазнаёміла школьнікаў з літаратурай пра чарнобыльскую трагедыю, а Любоў Раманчык падзялілася з юнакамі і дзяўчатамі ўласнымі ўспамінамі. Любоў Аляксандраўна нарадзілася і вырасла ў вёсцы Міхайлаўка Нараўлянскага раёна, была адселена разам з сям’ей з забруджанай зоны, прымала непасрэдны ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі. Яна ўзгадала аб падзеях тых дзён, расказала не толькі пра сваё жыццё пасля аварыі, але і пра тое, як склаўся лёс яе аднавяскоўцаў, якую дапамогу аказалі яе сям’і жыхары Ваўкавыска і як наш горад стаў для яе другой радзімай. З вялікай увагай школьнікі слухалі ўспаміны жанчыны, да якой чарнобыльская трагедыя дакранулася асабіста, разглядалі фотаздымкі з яе сямейнага альбома. І кожны з іх у гэтую гадзіну адчуў боль людзей, якіх 30 год таму назад напаткала бяда. Боль ад ранаў, якія не загойваюцца і сёння.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.